У Беларусі ўвялі новы тарыф на электрычнасць

У Беларусі ўвялі новы тарыф на электрычнасць

У Беларусі ўвялі новы дыферэнцыраваны тарыф на электрычнасць. З 1 ліпеня ён дзейнічае на трох часавых перыядах. Адпаведную пастанову прыняў Саўмін (№ 442 ад 1 ліпеня 2019-га) і яна змешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. З дакумента вынікае, што карыстацца электрычнасцю ўначы выгадна.

Часавыя перыяды наступныя: з 23.00 да 6.00 — 0,0890 рубля за кВт•г, з 17.00 да 23.00 — 0,2671 рубля за кВт•г, астатні час сутак — 0,1039 рубля. Дыферэнцыраваны тарыф на электрычнасць будзе па-ранейшаму дзейнічаць па двух часавых перыядах: з 22-й гадзіны да 17-й — 0,1039 рубля за кВт•г, з 17-й гадзіны да 22-гадзіны — 0,2968 рубля за кВт•г.

Як вядома, сёлета ў нашай краіне адмянілі ліміт на электраэнергію па аб'ёмах спажывання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі