У Беларусі ўжо налічваецца 1500 палітвязняў

Акрэсціна / Еўрарадыё, архіўнае фота
Акрэсціна / Еўрарадыё, архіўнае фота

21 красавіка праваабаронцы Беларусі прызналі палітвязнямі яшчэ 11 чалавек.

Гэта Аляксандр Тарасенка, Віктар Ламека, Аляксандр Дзюба, Раман Арцёменка, Аляксандр Тучкоў, Вольга Алянюк, Ігар Свірыда, Андрэй Пуканаў, Тамара Каравай, Дзмітрый Жыдко, Іван Мілюкоў. Амаль усім ім інкрымінавалі абразу ці паклёп на Лукашэнку або прадстаўніка ўлады.

Агульная колькасць прызнаных палітвязняў у Беларусі дасягнула лічбы ў 1500 чалавек. Рэальная колькасць людзей, якіх пераследуюць па палітычных матывах, большая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі