У Беларусі выкананы чарговы смяротны прысуд

У Беларусі выкананы чарговы смяротны прысуд

У Беларусі выкананы чарговы смяротны прысуд. Быў расстраляны жыхар Мазыра Кірыл Казачок, асуджаны на смяротнае пакаранне за забойства сваіх дзяцей. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы. Верагодна, прысуд быў выкананы яшчэ восенню мінулага года.

Прысуд 39-гадоваму Казачку быў агучаны Гомельскім абласным судом у снежні 2016-га на выязным пасяджэнні ў Мазыры. Мужчыну прызналі вінаватым у забойстве ў студзені 2016 года 9-гадовай дачкі і 17-гадовага сына. Ён сам паведаміў у міліцыю пра злачынства, пасля чаго скокнуў з балкона чацвёртага паверху, але застаўся жывы. Высветлілася, што забойства мужчына ўчыніў з помсты жонцы, якая збіралася паўторна скасаваць шлюб. Ад абскарджання прысуду ён адмовіўся. Амаль год, у чаканні выканання прысуду, Кірыл Казачок знаходзіўся ў Мінскім СІЗА № 1.

Як вядома, Беларусь — апошняя краіна ў Еўропе, у якой існуе смяротнае пакаранне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі