Лукашэнка памілаваў грамадзяніна ФРГ Рыка Крыгера
Рыка Крыгер
Аляксандр Лукашэнка памілаваў грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, прысуджанага ў Беларусі да смяротнага пакарання.
Крыгера прызналі вінаватым паводле шасці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, сярод якіх фігуравалі наёмніцтва і акт тэрарызму. Яго вінавацілі ў выбуху, які адбыўся ў кастрычніку 2023 года на чыгуначнай станцыі Азярышча і разведцы каля вайсковай часці ў Асіповічах .
Крыгер звярнуўся да Лукашэнкі з прашэннем аб памілаванні. 30 ліпеня Лукашэнка нават паказальна сабраў нараду з гэтай нагоды.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.