Немец Рыка Крыгер стаў ахвярай правакацыі спецслужбаў Лукашэнкі — BELPOL

Рыка Крыгер

Рыка Крыгер / "Вясна"

Грамадзянін Германіі Рыка Крыгер стаў ахвярай правакацыі спецслужбаў Аляксандра Лукашэнкі. Ніякага "тэракту" ён не здзяйсняў, а чыгуначныя шляхі былі падарваныя сілавікамі. Матэрыялы следства і суда былі цалкам сфальсіфікаваныя. Атрымліваецца, што ўсё гэта было зроблена для захопу закладніка. Да такой высновы ў выніку праведзенага расследавання прыйшлі беларускія сілавікі з аб'яднання BELPOL. Яны звяртаюць увагу на шматлікія нестыкоўкі ў афіцыйнай версіі.

Па версіі ж BELPOL, Крыгер хацеў уступіць у якое-небудзь інтэрнацыянальнае падраздзяленне Узброеных сіл Украіны. У верасні 2023-га ў інтэрнэце ён натрапіў на падстаўны акаўнт, які быў пад кантролем сілавікоў РБ (верагодна, КДБ). Невядомы чалавек прадставіўся супрацоўнікам СБУ і даў заданне немцу прыехаць у Беларусь, каб прайсці "праверку". Што ён і зрабіў, прыляцеў праз Азербайджан.

Выбух на станцыі "Азярышча" не мог перашкодзіць перавозкам, паколькі адбыўся паміж другаснымі чыгуначнымі каляінамі. Больш таго, у заплечніку, які забраў са схованкі Рыка Крыгер і пакінуў на рэйках, мог быць муляж выбуховага прыстасавання. Выбух здзейснілі самі сілавікі. І раней было вядома, што ў ноч з 5 на 6 кастрычніка на аб'ектах чыгункі прысутнічалі афіцэры КДБ. Што за задання Крыгеру зрабіць здымкі аб'ектаў у Асіповічах, мяркуецца, што гэты эпізод быў патрэбны для "доказу" яго "агентурнай дзейнасці".

Рыка Крыгера ў Беларусі прысудзілі да смяротнага пакарання, абвінаваціўшы па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса. Нямецкі грамадзянін напісаў прашэнне аб памілаванні, і 30 ліпеня Аляксандр Лукашэнка памілаваў яго.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі