Сёння адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання
На нашым кантыненце смяротнае пакаранне існуе толькі ў РБ
10 кастрычніка адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання. Беларусь застаецца адзінай краінай Еўропы, дзе яно дагэтуль прымяняецца. Па падліках праваабаронцаў, у РБ за часы незалежнасці смяротнае пакаранне прызначылі прыблізна 330 асобам. Сёлета быў асуджаны грамадзянін Германіі Рыка Крыгер, які неўзабаве быў памілаваны ўказам Лукашэнкі і вярнуўся на радзіму ў выніку абмену паміж Захадам і РФ.
Беларускія праваабаронцы падкрэсліваюць, што прымяненне смяротнага пакарання супярэчыць стандартам правоў чалавека і не з'яўляецца эфектыўным спосабам стрымлівання злачыннасці. Яны працягваюць кампанію "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі". Розныя міжнародныя структуры прапануюць РБ адмовіцца ад смяротнай кары, якая “наносіць удар па самой сутнасці чалавечай годнасці і ёй не павінна быць месца ні ў адным сучасным грамадстве”.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.