ПАСЕ просіць беларускія ўлады не забіваць Аляксандра Таратуту

Аляксандр Таратута

Аляксандр Таратута / sb.by

ПАСЕ просіць беларускія ўлады не выконваць смяротны прысуд Аляксандру Таратуту. Генеральны дакладчык па пытанні адмены смяротнага пакарання Аляксандр Нікалоскі асудзіў вышэйшую меру і зноў заклікаў да яе адмены.

Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе выносяць і прыводзяць у выкананне смяротныя прыгаворы насуперак сусветнай тэндэнцыі іх адмены, — гаворыць Нікалоскі.

У ПАСЕ прапануюць Беларусі адмовіцца ад смяротнай кары, якая “наносіць удар па самой сутнасці чалавечай годнасці і ёй не павінна быць месца ні ў адным сучасным грамадстве”.

19 кастрычніка Аляксандра Тарутуту прысудзілі расстрэл за забойства трохгадовага сына Сямёна. Жонку Аляксандра, Анастасію, адправяць ў калонію строгага рэжыму на 25 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі