У Беларусі вынеслі трэці з пачатку года смяротны прысуд
У Беларусі вынеслі трэці з пачатку года смяротны прысуд. 33-гадовага жыхара Гомеля прызналі вінаватым у жорсткім забойстве дзвюх дзяўчат. Артыкулы — Згвалтаванне (ч. 1, 2 арт. 166 КК), Гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару (ч. 2 арт. 167), Выкраданне чалавека (ч. 1 арт. 182), Забойства (п. 6, 8, 16 ч. 2 арт. 139), Крадзеж (ч. 1, 2 арт. 205). Абласны суд разглядаў гучную справу з канца лютага ў закрытым рэжыме. Прысуд — расстрэл. Ён яшчэ не набыў законную сілу і можа быць абскарджаны, паведаміла "Гомельскай праўдзе" прэс-сакратар абласнога суда Вольга Барсукова.
Вядома, што ў ліпені 2014 года знікла 25-гадовая Алеся Панцялеева, у траўні 2015-га — 27-гадовая Аляўціна Машурыкава. Жанчыны працавалі на адным прадпрыемстве з асуджаным. Ён прапаноўваў сваім калегам падвезці іх на працу, а сам завозіў жанчын у гараж, гвалтаваў, забіваў, а целы вывозіў у лес і закапваў. Праваахоўнікі выйшлі на след падазраванага ў забойстве пасля таго, як удалося высветліць, у якім аўтамабілі ехала адна з ахвяраў.
Падазраваны раней быў асуджаны за разбой і выйшаў на волю датэрмінова. Вядома, што ў яго ёсць жонка і малое дзіця.
Як вядома, Беларусь — апошняя краіна ў Еўропе, у якой існуе смяротнае пакаранне.