У Беларусі за кратамі 37 прадстаўнікоў медыя — БАЖ

Так Дзмітрыя Суслава сустракалі пасля вызвалення ў чэрвені 2022-га / t.me/bajby
Так Дзмітрыя Суслава сустракалі пасля вызвалення ў чэрвені 2022-га / t.me/bajby

Затрыманага ў Бабруйску журналіста выдання "Коммерческий курьер" Дзмітрыя Суслава асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Яго абвінавацілі ў "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў". Якіх канкрэтных — невядома, паведамляе @bajby.

У пачатку лета 2022-га Суславу пасля ператрусу далі 15 сутак арышту па той жа надуманай прычыне. Увесь тэрмін ён правёў у карцары.

Такім чынам за кратамі цяпер у Беларусі 37 прадстаўнікоў медыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі