У Беларусі знайшлі выкрадзенага ў Севераморску хлопчыка
Трохгадовага хлопчыка бацька выкраў у маці ў Севераморску Мурманскай вобласці Расіі і вывез у Беларусь.
Цяпер хлопчык знаходзіцца ў прадстаўнікоў сацыяльных органаў, піша "Ежедневник". Вырашаецца пытанне пра яго вяртанне ў Мурманск.
Бацькі хлопчыка развяліся, бацька меў права бачыцца з дзіцем два разы на тыдзень. 4 красавіка абодва бацькі з дзіцем былі ў кавярні ў Севераморску. Бацька пад нейкай нагодай вывеў хлопчыка з кавярні і павёз у невядомым кірунку. Да пошукаў дзіцяці падключыліся праваахоўныя органы, пачалі крымінальную справу. Мужчыну аб'явілі ў федэральны вышук.
Месцазнаходжанне дзіцяці выявілі сваякі і паведамілі яго адрас упаўнаважанаму па правах дзіцяці ў Мурманскай вобласці Расіі.
Фота — galereika.org