У Брэсце сацыял-дэмакраты падалі заяўку на дэманстрацыю 1-га траўня

Сёлета заяўнікі спадзяюцца, што дэманстрацыя атрымаецца больш масавай. Пра гэта распавёў намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі:



"Сёлета мы хочам правесці аналагічную акцыю з колькасцю ўдзельнікаў каля 300 чалавек. Мэта — гэта адзначэнне Міжнароднага дня салідарнасці працоўных у барацьбе за свае правы, дзяржаўнага свята, і прыцягненне ўвагі органаў улады да мясцовых праблем: неабходнасці будаўніцтва школ, дзіцячых садкоў, добраўпарадкавання дваровых тэрыторый".



Актуальным з’яўляецца таксама паляпшэнне стану вуліц, сказаў Ігар Маслоўскі. Ён адзначыў, што летась цягам кампаніі “Тысяча і адна ямка” ўдалося давесці да нармальнага стану некалькі вуліц горада.  Патрабаваць лепшых дарог і вуліц будуць і на 1-га траўня.
 

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі