У Брэсце сутыкнуліся дзве маршруткі і легкавік

Дарожная аварыя з удзелам дзвюх маршрутных таксовак і легкавіка адбылася сёння ўдзень у Брэсце на Кобрынскім мосце. Сутыкнуліся мікрааўтобус “Форд”, мікрааўтобус “ГАЗ” і легкавы аўтамабіль “Таёта”.

У выніку аварыі пацярпела пасажырка маршрутнай таксоўкі: 55-гадовая брэстаўчанка дастаўленая ў лякарню з папярэднім дыягназам “закрытая чэрапна-мазгавая траўма, страсенне галаўнога мозгу, закрытае пашкоджанне ніжняй сківіцы і ніжняга аддзелу пазваночніка”. Іншыя пасажыры, а таксама кіроўцы аўтамабіляў не пацярпелі.

Усе транспартныя сродкі рухаліся ў спадарожным кірунку. Прычыны аварыі высвятляюцца, перадае БелаПАН са спасылкай на Брэсцкую абласную ДАІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі