У "БТА Банка" ў Беларусі змяніўся ўласнік

БТА Банк

БТА Банк / yandex.by/maps

"БТА Банк" у Беларусі змяніў уласніка. Ім зрабіўся прадпрымальнік з Казахстана Султан Марэнаў. "ЗАТ "БТА Банк" (Беларусь) паведамляе пра завяршэнне здзелкі па набыцці 99,93% акцый банка кампаніяй ТАА "SNRG Capital Eurasia" (Казахстан) у АТ "БТА Банк" (Казахстан)", — гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным сёння на сайце банка.

Кампанія "SNRG Capital Eurasia" належыць прадпрымальніку з Казахстана Султану Марэнаву. Раней — з 2005 да 2015 года — Марэнаў займаў пасаду старшыні праўлення гэтага банка. А са студзеня 2024 года ён узначальвае раду дырэктараў "БТА Банка".

"Мы плануем узмацніць кіроўную каманду і сфакусавацца на патрэбах нашых кліентаў, якія растуць, а таксама прапанаваць выгадныя ўмовы для фізічных асобаў, малога і сярэдняга бізнесу і для тых, хто вядзе актыўную замежнаэканамічную дзейнасць", — расказаў ён пра свае планы. Ён таксама адзначыў, што банк зменіць назву. Гэта адбудзецца ўжо сёлета і робіцца з аглядкай на новую стратэгію. Марэнаў адзначыў, што ў рамках гэтай стратэгіі банк плануе падтрымаць "актуальнымі фінансавымі рашэннямі прадпрыемствы і прадпрымальнікаў, арыентаваных на рынкі Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі".

Адзначым, што ў асноўным кліенты "БТА Банка" — малы і сярэдні бізнес, а таксама фізічныя асобы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі