У Бярэзінскім раёне з'ехаў з трасы ў кювет аўтобус "Вільня — Магілёў"

Аўтобус апынуўся ў кювеце

Аўтобус апынуўся ў кювеце / t.me/berezinonews/

У Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці з'ехаў з трасы ў кювет аўтобус "Вільня — Магілёў". Як паведамляе раённая газета, здарэнне адбылося ў сераду каля 04:30 на аўтадарозе М4 каля вёскі Марціянаўка, калі аўтобус ехаў у бок Магілёва. Паводле папярэдняй інфармацыі, у нейкі момант яго кіроўца заснуў. Пасля гэтага аўтобус і апынуўся ў правым кювеце.

У салоне на той момант знаходзіліся 19 пасажыраў. 5 з іх завезлі для медагляду ў бальніцу і пасля адпусцілі. Аўтобус атрымаў значныя пашкоджанні.

У Бярэзінскім раёне з'ехаў з трасы ў кювет аўтобус "Вільня — Магілёў"
У Бярэзінскім раёне з'ехаў з трасы ў кювет аўтобус "Вільня — Магілёў"
У Бярэзінскім раёне з'ехаў з трасы ў кювет аўтобус "Вільня — Магілёў"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі