У Быхаўскім раёне міліцыя затрымала мужчыну за сарваны чырвона-зялёны сцяг

Чырвона-зялёны сцяг у Быхаве (ілюстрацыйнае фота)

Чырвона-зялёны сцяг у Быхаве (ілюстрацыйнае фота) / bobruisk.ru

У Быхаўскім раёне міліцыя затрымала 54-гадовага мужчыну за сарваны чырвона-зялёны сцяг. Распачата крымінальная справа. Затрыманаму выставілі абвінавачванне ў "здзеку з дзяржаўнай сімволікі".

Як паведамляе пракуратура, у ноч з 16 на 17 лютага мужчына ішоў міма крамы ў вёсцы Новы Быхаў, на якой вісеў чырвона-зялёны сцяг. Спачатку ён хацеў збіць яго палкай, але не атрымалася. Тады вясковец з дапамогай лесвіцы дацягнуўся да сцяга, выламаў яго з дрэўкам і схаваў. Міліцыянеры толькі праз некалькі дзён знайшлі яго на гарышчы гаспадарчай пабудовы (пра знікненне сцягу ім паведаміла мясцовая жыхарка). Сцвярджаецца, што мужчына сваім учынкам хацеў "прадэманстраваць сваё абразлівае стаўленне да дадзенага сімвала".

Пасля 2020-га беларусы па ўсёй краіне зрываюць чырвона-зялёныя сцягі. Ні Следчы камітэт, ні прапагандысты не могуць патлумачыць, што ж здарылася.

У Быхаўскім раёне міліцыя затрымала мужчыну за сарваны чырвона-зялёны сцяг
Telegram

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі