У фінале футбольнай Лігі чэмпіёнаў згуляюць "Рэал" і "Атлетыка" (відэа)

30 красавіка "Атлетыка" ў Лондане перайграў "Чэлсі" — 3:1 (першы матч — 0:0). На 36-й хвіліне Фернанда Торэс адкрыў лік, але на 44-й Андрыян Лопес забіў гол у адказ. У пачатку другога тайма госці, замест таго, каб утрымліваць лік, пайшлі ў атаку, чаго гаспадары поля не чакалі. На 61-й хвіліне Дыега Коста "зарабіў" пенальці і яго дакладна рэалізаваў (пры гэтым атрымаў жоўтую картку за доўгую падрыхтоўку да выканання 11-метровага — рэдкі выпадак). На 72-й Арда Туран трапляе ў перакладзіну і адразу ж гуляе на дабіванні — 3:1!



Такім чынам, у фінале Лігі чэмпіёнаў 24 траўня ў Лісабоне сустрэнуцца "Рэал" і "Атлетыка". Нагадаем, у паўфінале "Рэал" двойчы перамог "Баварыю" — 1:0 і 4:0.
 

Фота — uefa.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі