У Германіі загінуў украінскі баскетбаліст — на яго напалі з нажом на вуліцы

Уладзімір Ермакоў — трэці злева ў верхнім шэрагу

Уладзімір Ермакоў трэці злева ў верхнім шэрагу / facebook.com/KyivBasketballFederation

У нямецкім Аберхаўзане забіты ўкраінскі баскетбаліст Уладзімір Ермакоў. На яго і яго калегу па камандзе Арцёма Казачэнку на вуліцы напалі з нажом. Хлопцу было 17 гадоў. Пра гэта піша Hromadske са спасылкай на Федэрацыю баскетбола горада Кіева.

"Уся каманда правяла ноч у бальніцы побач з нашымі хлопцамі. На жаль, дактары не змаглі выратаваць Ермакова, а Казачэнка застаецца ў рэанімацыі. Мясцовая паліцыя ўжо вядзе справу, на месцы злачынства былі сведкі", — кажуць у Федэрацыі. Там адзначылі, што прычынай нападу на спартоўцаў зрабилася тое, што "яны ўкраінцы". Нямецкая паліцыя вядзе расследаванне.

Ермакоў і Казачэнка выступалі за моладзевую каманду ART Giants (U-19) з Дзюсельдорфа. У федэрацыя баскетбола таксама нагадалі, што Ермакоў выступаў у складзе юнацкай зборнай Украіны на чэмпіянаце Еўропы 2022 года ў Балгарыі.

В Германии погиб украинский баскетболист — на него напали с ножом на улице
Уладзімір Ермакоў / facebook.com/KyivBasketballFederation

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі