У Гомелі адбыліся масавыя затрыманні, піша "Наша Ніва". Вядома пра як мінімум 8 затрыманых чалавек.
Сілавікі затрымлівалі людзей дома або на працы. На тварах некаторых затрыманых, калі судзіць па відэа з тг-каналаў сілавікоў, ёсць сляды збіцця.
На відэа затрыманыя кажуць пра свае "злачынствы": падпіску на тг-каналы, "няправільныя" каментары, абразы, "заклікі да беспарадкаў".