У Гродне затрымалі журналіста Яна Романа
У Гродне проста на вуліцы затрымалі журналіста Яна Романа. У яго дома прайшоў агляд, канфіскавалі тэхніку (ноутбук і тэлефон), паведамляе прэс-служба БАЖ. Нагодай быццам бы стала тое, што Роман заплаціў штрафы за дзвюх асоб, якіх пакаралі за ўдзел у пратэстах, і такім чынам "фінансаваў" пратэсную дзейнасць.
Журналіст знаходзіцца ў Ленінскім РАУС Гродна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.