У гродзенскіх садках і лякарнях зноў уключаць ацяпленне

У гродзенскіх садках і лякарнях зноў уключаць ацяпленне

У гродзенскіх медыцынскіх установах і дзіцячых садках уключаць ацяпленне ў рэжыме прапальвання, перадае агенцтва БЕЛТА са спасылкай на "Гроднаэнерга".

Прычынай такога рашэння стала пахаладанне. 

На бліжэйшыя пяць дзён сіноптыкі прагназуюць, што ў Гродне тэмпература паветра будзе ніжэй за ному, неабходную для адключэння цяпла. Удзень чакаецца не вышэй за +14, уначы — ад 2 да 6 градусаў цяпла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі