У Віцебску аварыя на цеплавой сетцы
Рамонт цепласеткі ў Віцебску (ілюстрацыйнае фота)
У Віцебску здарылася чарговая аварыя на цеплавой сетцы. Без цяпла засталіся тры дамы на праспекце Перамогі. Як паведамляюць мясцовыя ўлады, цяпло знікла ў сераду а 9-й гадзіне. На аварыйным участку цеплавой сеткі ідуць рамонтныя працы. Іх абяцаюць правесці "ў максімальна кароткі тэрмін".
Больш маштабная аварыя на магістральнай цеплатрасе адбылася ў Віцебску ў сярэдзіне студзеня.
Састарэлая інфраструктура патрабуе ўкладання значных сродкаў, а ў Беларусі грошы атрымліваюць найперш сілавікі. Толькі за апошнія суткі камунальныя аварыі здарыліся ў Мазыры, Мінску і ў аграгарадку Азарычы ў Калінкавіцкім раёне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.