У інтэрнэт "злілі" закрытыя дадзеныя апытанняў у Беларусі для МЗС Расіі
Толпа людей в Минске / Еврорадио
Цэнтр "Дасье Чарнова" заяўляе, што гэта сапраўдныя дадзеныя апытання.
У інтэрнэт "злілі" закрытыя апытанні дзяржаўнага Усерасійскага цэнтру вывучэння грамадскай думкі ў Беларусі для расійскага МЗС. Пры гэтым варта адзначыць, што УЦВГМ не мае ліцэнзіі на правядзенне палітычных апытанняў у Беларусі.
Па выніках апытання Ціханоўская, Бабарыка, і Калеснікава лідзіруюць у спісе палітыкаў, да якіх беларусы ставяцца лепш за ўсё. З замежных палітыкаў беларусы найбольш добра ставяцца да Меркель.
З ліку мясцовых палітыкаў беларусы горш за ўсё ставяцца да Качанавай, Лукашэнка, і Макея. З замежных палітыкаў — да Пуціна і Зяленскага.
Вынікі даследавання таксама паказалі, што 76% апытаных беларусаў выступаюць за рашучыя эканамічныя рэформы, а 66% — супраць аб'яднання з Расіяй. Пры гэтым да саюзнай дзяржавы ў большасці сваёй ставяцца станоўча.
71% апытаных адмоўна ставяцца да блакаванняў СМІ, арыштаў і ціску на журналістаў. 65% лічаць дрэннай навіной асуджэнне Віктара Бабарыкі на 14 гадоў.
Пры гэтым па некаторых пытаннях у беларускага грамадства няма кансенсусу. Напрыклад, па БелАЭС, санкцыях i Дня народнага адзінства.
Аналітык Серж Харытонаў лічыць, што "вынікі апытання адлюстроўваюць тэктанічныя змены, якія адбыліся ў беларускім грамадстве за паўтара года.
Беларусь стала на шлях Чэхаславакіі і краін Балтыі ў канцы 80х. Зацяжная барацьба з дыктатурай завершыцца поўным крахам таталітарызму і замацаваннем праеўрапейскай нацыянальнай палітыкі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.