У Катавіцах у стрыптыз-клубе спрабавалі зарэзаць танцорку з Беларусі

Танцорка з Беларусі ледзь не стала ахвярай замаху (ілюстрацыйнае фота)

Танцорка з Беларусі ледзь не стала ахвярай замаху (ілюстрацыйнае фота) / Reuters

У Катавіцах у Польшчы ў стрыптыз-клубе спрабавалі зарэзаць 26-гадовую танцорку з Беларусі. 27-гадовы мужчына планаваў скончыць жыццё самагубствам тым жа нажом, піша katowice.wyborcza.pl.

Наведнік зняў адзін з пакояў у клубе і папрасіў дзяўчыну туды зайсці. Падчас сустрэчы ён прызнаўся ёй у каханні і прапанаваў жыць разам. Як адзначае выданне, беларуска не адказала яму ўзаемнасцю, што яго раз'юшыла. Мужчына нанёс ёй тры ўдары нажом. Сцякаючы крывёю, танцорка выбегла з пакоя. Ёй выклікалі "хуткую". На шчасце, раны былі павярхоўныя, і з бальніцы яе ўжо выпісалі.

Наведніка ж знайшлі скрываўленым — ён параніў сябе ў жывот. Мужчына перажыў аперацыю. Яго падазраюць у замаху на забойства, яму пагражае пажыццёвае зняволенне. Проста ў бальнічнай палаце адбылося пасяджэнне суда, і мужчыну ўзялі пад варту на тры месяцы. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі