У кватэрах магілёўцаў пачалі адключаць батарэі

У кватэрах магілёўцаў пачалі адключаць батарэі

У кватэрах магілёўцаў з сённяшняга дня пачынаюць адключаць ацяпленне. 

"На працягу некалькіх дзён працы будуць завершаныя. Такое рашэнне было прынята з-за ўсталяванага цёплага надвор'я, у бліжэйшы час сярэднесутачная тэмпература будзе вышэй за 8 градусаў цяпла", — распавёў агенцтву БЕЛТА начальнік аддзела ЖКГ Магілёўскага гарвыканкама Ігар Данькоў.

Дарэчы, у адміністрацыйных будынках горада ацяпленне адключылі яшчэ на мінулым тыдні.

А вось Брэсце старшыня аблвыканкама Анатоль Ліс толькі сёння падпісаў распараджэнне пра заканчэнне ацяпляльнага перыяду. 

У Брэсцкай вобласці ацяпленне ў адміністрацыйных будынках пачнуь адключаць толькі цяпер. Следам за імі прыйдзе чарга жылога фонду, установаў адукацыі і сацыяльнага абслугоўвання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі