У Літве загінулі беларусы, якія на Audi перавозілі кантрабандныя цыгарэты

У Літве загінулі беларусы, якія на Audi перавозілі кантрабандныя цыгарэты

У Літве загінулі беларусы, якія на Audi перавозілі кантрабандныя цыгарэты. Як інфармуе Delfi, здарэнне адбылося каля 17-й гадзіны ў аўторак, 28 жніўня, у Швенчэнскім раёне. Супрацоўнікі Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы ў бінокль назіралі за аўтадарогай і пабачылі Audi, якая прыблізна ў кіламетры ад іх спынілася, развярнулася і паехала назад. Яны палічылі, што кіроўца іх заўважыў ды вырашылі дагнаць падазроны легкавік. Аднак не паспелі — машына з'ехала з дарогі ў кювет і перакулілася, з яе пайшоў дым.

Адзін з мужчын загінуў адразу, іншы памёр крыху пазней, ужо пасля таго, як яго перадалі медыкам. Адзначаецца, што аўтамабіль быў з літоўскімі рэгістрацыйнымі нумарамі. У ім знайшлі некалькі скрынак з кантрабанднымі цыгарэтамі. Тое, што загінулі беларусы — неафіцыйная інфармацыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі