У Малдове праходзяць выбары, якія вызначаць будучыню краіны і яе шлях у Еўрасаюз
Выбары ў Малдове
У Малдове адбываюцца адны з самых важных выбараў у гісторыі краіны, падчас якіх жыхары не толькі выбіраюць прэзідэнта, але і вырашаюць на рэферэндуме пытанне аб уступленні краіны ў Еўрапейскі Саюз. Гэтыя выбары могуць стаць паваротным момантам для малдаўскай будучыні.
Расія спрабуе паўплываць на вынікі галасавання рознымі метадамі, уключаючы медыйную прапаганду праз падкантрольныя Маскве СМІ і фінансавыя стымулы. За галасы выбаршчыкаў прапануюць як наяўныя грошы, так і міжнародныя пераводы. Нягледзячы на гэтыя спробы ўмяшання, расійскі ўплыў у Малдове можа быць істотна аслаблены.
Паводле дадзеных апытання CBS Research, больш за 55% грамадзян Малдовы плануюць падтрымаць курс краіны на ўступленне ў Еўрасаюз. Дзейная праеўрапейская прэзідэнтка Мая Санду лідыруе ў прэзідэнцкай гонцы, хоць, па прагнозах, зможа перамагчы толькі ў другім туры. У першым туры за яе плануюць прагаласаваць 35,8% выбаршчыкаў.
Гэтыя выбары могуць стаць ключавым крокам у далучэнні Малдовы да еўрапейскай супольнасці, што будзе мець далёка ідучыя наступствы для рэгіёну.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.