Мая Санду набрала на выбарах прэзідэнта Малдовы 55,33% галасоў
Мая Санду са сваімі прыхільнікамі
ЦВК Малдовы апрацавала 100% бюлетэняў другога тура прэзідэнцкіх выбараў. Дзейная прэзідэнтка Мая Санду набрала 55,33% галасоў. Яна перамагла. У сацыяліста, былога генпракурора Аляксандра Стаяногла 44,59%. Яўка на выбарах склала крыху больш за 54%, піша newsmaker.md.
Большасць выбаршчыкаў, якія галасавалі на тэрыторыі Малдовы, падтрымалі кандыдата ад сацыялістаў — 51,19%. У Санду 48,81% выбаршчыкаў. Стаяногла набраў найбольшую колькасць галасоў на поўначы краіны, а Маю Санду — у цэнтры і на поўдні. За мяжой Санду падтрымалі 82,83%, яе саперніка толькі 17,17%. І гэта вызначыла вынік выбараў.
Прэзідэнцкія выбары ў Малдове праходзілі ва ўмовах беспрэцэдэнтнага знешняга ўціску, заявіла Мая Санду. Яна ўжо акрэсла важную мэту на бліжэйшыя гады: аб'яднанне грамадства. Прэзідэнтка кажа, што грамадзяне краіны могуць мець розныя пункты гледжання і гаварыць на розных мовах, але ўсе хочуць міру, узаемаразумення і годнага жыцця для сваіх дзяцей.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.