У Маскве затрымалі апазіцыянераў з нябачнымі плакатамі (відэа)
Здарэнне адбылося 7 красавіка на Манежнай плошчы.
Як паведамляе сайт grani.ru, расійскія апазіцыянеры спрабавалі выказаць падтрымку асуджаным за пратэсты на Балотнай плошчы расійскай сталіцы. Былі затрыманыя 10 чалавек. Пры гэтым 6 з іх стаялі з "нябачнымі плакатамі" — яны выцягнулі наперад рукі, нібыта, трымалі плакат, хаця яго не было. Але і гэтага аказалася дастаткова для затрымання.
Фота — grani.ru