У Мінабароны Украіны паведамілі пра поспехі на фронце
![Вайна ва Украіне / facebook.com/GeneralStaff.ua](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-09/376820004_653057167007365_5396208111050222119_n.jpg.webp?itok=Gc7eMdcU)
Вайна ва Украіне / facebook.com/GeneralStaff.ua
У Мінабароны Украіны паведамілі пра поспехі на фронце. Украінскія войскі вызвалілі частку пасёлка Вопытнае каля Аўдзееўкі (у раёне Данецка). Гэта пацвярджаюць і іншыя крыніцы. Па некаторых звестках, расійскае падраздзяленне на гэтым участку фронту кінулася хаатычна адступаць і трапіла пад агонь сваёй жа артылерыі, загінула больш за два дзясяткі чалавек, яшчэ больш было паранена.
Украінскія войскі прасунуліся наперад і на поўдзень ад Бахмута ў раёне Кляшчэеўкі і Андрэеўкі. Пра адступленне ад апошняга населенага пункту за чыгунку паведамляюць і расійскія "ваенкары". Поспехі ёсць і каля Новамаёрскага на Бярдзянскім напрамку.
Расійскія войскі намагаюцца стрымаць украінскі наступ, кідаючы ў самыя гарачыя кропкі рэзервы.
![У Мінабароны Украіны паведамілі пра поспехі на фронце](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/2235.jpg.webp?itok=hCf3H-ZU)
![У Мінабароны Украіны паведамілі пра поспехі на фронце](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/376876286_653078437005238_6827802771958802886_n.jpg.webp?itok=kcMXqDQ4)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.