Украіна не зацікаўленая забіраць тэрыторыі Курскай вобласці — МЗС

Курск

Курск / Мінабароны Расіі

Украіна не зацікаўленая ў тым, каб забіраць тэрыторыі Курскай вобласці Расіі. Гаворка ідзе пра вызваленні памежных тэрыторый ад расійскіх войскаў, якія абстрэльваюць украінскія землі. Пра гэта на брыфінгу 13 жніўня паведаміў спікер Міністэрства замежных спраў Георгій Ціхі, перадае hromadske.ua.

Паводле яго, задача аперацыі ў Курскай вобласці — абараніць жыццё ўкранцаў: "Я нагадаю, што, у прыватнасці, з раёнаў Курскай вобласці толькі з пачатку гэтага лета і толькі па раёнах Сумскай вобласці было нанесена больш за дзве тысячы удараў".

Ён дадаў, што Украіна не мае магчымасці наносіць дальнабойныя ўдары, каб абараніцца ад расійскіх атак. Таму яна адчувае неабходнасць вызваліць памежныя раёны Расіі ад вайсковых кантынгентаў, якія займаюцца абстрэлам Украіны.

Таксама дзякуючы аперацыі ў Курскай вобласці акупанты не могуць перакідваць дадатковыя падраздзяленні на Данеччыну і маюць больш складаную вайсковую лагістыку, кажа дыпламат.

Першыя звесткі пра ўкраінскі наступ у Курскай вобласці з'явіліся 6 жніўня. Афіцыйны Кіеў некалькі дзён ніяк не каментаваў гэтыя падзеі. Толькі на выходных Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна пераносіць баявыя дзеянні на тэрыторыю праціўніка. 12 жніўня галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі паведаміў, што ўкраінскія вайскоўцы кантралююць расійскую тэрыторыю плошчай каля 1000 квадратных кіламетраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі