Пад кантролем Украіны каля 1000 кв. км расійскай тэрыторыі — Сырскі
Галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі
Узброеныя сілы Украіны, якія вядуць аперацыю ў Курскай вобласці, кантралююць каля 1000 квадратных кіламетраў расйскай тэрыторыі Пра гэта паведаміў галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі на пасяджэнні Стаўкі, якое правёў Уладзімір Зяленскі. Адпаведнае відэа з'явілася ў афіцыйным тг-канале прэзідэнта Украіны.
Зяленскі папрасіў падзякаваць усім вайскоўцам за стойкасць і смеласць.
Баі ў Курскай вобласці Расіі ідуць з 6 жніўня. 10 жніўня Зяленскі заявіў пра перанос нвайны на тэрыторыю праціўніка.
Дарэчы, часовы кіраўнік Курскай вобласці Аляксей Смірноў сёння ў дакладзе Пуціну называў удвая меншую тэрыторыю, якую кантралююць украінскія войскі — 480 квадратных кіламетраў.
Таксама Смірноў паведаміў, што ўкраінскія вайскоўцы захапілі 28 населеных пунктаў. Тым часам паводле падлікаў украінскага OSINT-праекта Deep State, УСУ змаглі захапіць прыблізна 44 населеныя пункты ў Курскай вобласці, статус яшчэ дзесяці невядомы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.