Украіна пераносіць вайну на тэрыторыю праціўніка. Афіцыйна

Уладзімір Зяленскі

Уладзімір Зяленскі / Скрыншот

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўпершыню афіцыйна пацвердзіў, што ўкраінскія вайскоўцы праводзяць наступ на захадзе Расіі ў Курскай вобласці. З яго слоў вынікае, што Украіна пераносіць вайну на тэрыторыю праціўніка.

"І сёння некалькі разоў ужо дакладваў Галоўнакамандуючы Сырскі — адносна фронту і нашых дзеянняў і выцяснення вайны на тэрыторыю агрэсара. <...> Украіна даказвае, што сапраўды ўмее вяртаць справядлівасць і гарантуе менавіта такі ціск, які трэба, – ціск на агрэсара", — сказаў Зяленскі ў вечаровым відэазвароце.

Кіеў пачаў раптоўнае наступленне ў аўторак, украінскія войскі хутка прасунуліся больш чым на 10 кіламетраў углыб Расіі. У пятніцу, 9 жніўня, становішча ў Курскай вобласці прызналі надзвычайнай сітуацыяй федэральнага характару. Расіі пакуль не ўдалося спыніць украінскі наступ: з Курскай вобласці было эвакуявана больш за 76 тысяч чалавек.

Губернатар вобласці Аляксей Смірноў заявіў у нядзелю раніцай, што ёсць параненыя. Напярэдадні ў суботу ўвечары ён паведамляў, што 13 чалавек атрымалі раненні, калі абломкі збітай украінскай ракеты ўпалі на шматпавярховы дом у абласным цэнтры Курска.

Украінская сталіца Кіеў і некалькі іншых рэгіёнаў у ноч з суботы на нядзелю падвергліся нападу беспілотнікаў і ракет, паведамлялі ўкраінскія ўлады. Чатырохгадовае дзіця і яго бацька загінулі ў Кіеўскай вобласці ў выніку падзення асколка ракеты на жылыя дамы. Яшчэ трое атрымалі раненні, у тым ліку 13-гадовае дзіця.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі