Курскія ўлады прызналі страту кантролю над 28 населенымі пунктамі

Аляксей Смірноў

Аляксей Смірноў / t.me/gubernator_46

У Курскай вобласці ўлады страцілі кантроль над 28 населенымі пунктамі з тэрыторыяй у 480 квадратных кіламетраў. Пра гэта на нарадзе ў Пуціна па сітуацыі ў памежных з Украінай рэгіёнах сказаў часовы кіраўнік Курскай вобласці Аляксей Смірноў.

Украінскія войскі паглыбіліся на тэрыторыю вобласці на 12 км. Шырыня іх пранікнення складае 40 км.

Паводле Смірнова, падчас украінскага наступу загінулі 12 чалавек, мінімум 121 мірны жыхар атрымаў раненні. Лёс каля дзвюх тысяч чалавек, якія знаходзяцца ў падкантрольных украінцам паселішчах, невядомы.

Выехалі і эвакуяваныя ўжо 121 тысяча чалавек, эвакуяваць належыць 180 тысяч чалавек.

Пуцін перапыніў кіраўніка Курскай вобласці і папрасіў перайсці на іншую тэму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі