Блок Пракоп’ева-Ягорава прапануе правесці выбары лідара дэмсіл Беларусі

Святлана Ціханоўская

Святлана Ціханоўская / прэс-служба Ціханоўскай

Блок Пракоп’ева-Ягорава, асноўная апазіцыйная група ў Каардынацыйнай радзе, прапануе правесці выбары лідара дэмакратычных сіл Беларусі. Палітыкі мяркуюць, што яны — "найлепшы спосаб пацвярджэння паўнамоцтваў лідара і пераадолення крызісу ў дэмсілах". Прапануецца і дата — да жніўня 2025 года, "калі сканчаюцца паўнамоцтвы дзейнай лідаркі" (Святланы Ціханоўскай). Блок заклікае выкарыстаць год, "каб зрабіць выбары максімальна інклюзіўнымі і празрыстымі". Яго ўдзельнікі лічаць, што "правядзенне выбараў умацуе давер і павысіць цікавасць беларусаў да дэмакратычных сіл".

Як вядома, на выбарах у Каардынацыйную раду прагаласавалі 6723 чалавекі. Але, як кажуць палітыкі, яны не баяцца нізкай яўкі, а заходнім партнёрам нібыта “важней наша прыхільнасць дэмакратыі, празрыстасці і змяняльнасці ўлады”.

Падчас нядаўняй канферэнцыі "Новая Беларусь" у Вільні Офіс Ціханоўскай, Аб'яднаны пераходны кабінет і Каардынацыйная рада падпісалі пратакол, які замацоўвае за Ціханоўскай статус нацыянальнай лідаркі да праведзення ў Беларусі свабодных выбараў (альбо пакуль яна сама не вырашыць спыніць сваю дзейнасць у такой якасці). Гэта выклікала і крытычныя выказванні. Украінскі палітолаг, дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда ахарактарызаваў сітуацыю як "каардынацыйную манархію".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі