У міліцыі прызнаюць, што крадзяжоў маёмасці сельгасарганізацый стала больш

Міліцыя атрымала заданне змагацца з крадзяжамі ў сельгасарганізацыях

Міліцыя атрымала заданне змагацца з крадзяжамі ў сельгасарганізацыях / braslav-star.by

У міліцыі прызнаюць, што ў Беларусі крадзяжоў маёмасці сельгасарганізацый стала больш. "Прафілактыка", якую праводзяць сілавікі, пакуль не дае выніку — здарэнні фіксуюцца ўсё часцей і часцей, піша braslav-star.by. Працаўнікоў сельгасарганізацый праз раённую газету папярэджваюць пра адказнасць (у тым ліку і крымінальную), якая пагражае за крадзяжы.

Найчасцей міліцыя паведамляе пра выяўленае ў механізатараў скрадзенае паліва — яго выносяць сотнямі літраў. Камбікорм цягнуць сотнямі кілаграмаў, збожжа — тонамі.

Нядаўна Аляксандр Лукашэнка зноў пагражаў працаўнікам сельгасарганізацый больш жорсткімі мерамі за крадзяжы.

У міліцыі прызнаюць, што крадзяжоў маёмасці сельгасарганізацый стала больш
У міліцыі прызнаюць, што крадзяжоў маёмасці сельгасарганізацый стала больш
У міліцыі прызнаюць, што крадзяжоў маёмасці сельгасарганізацый стала больш

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі