“Абцасам на эга”: ці сапраўды моладзь гатовая да перамоваў з рэжымам — эфір

Маргарыта Ворыхава і Алана Гебрэмарыям

Маргарыта Ворыхава і Алана Гебрэмарыям / Еўрарадыё

Моладзь усё актыўней праяўляе сябе ў палітычным жыцці. Як мінімум сярод беларусаў замежжа. Так, Маргарыта Ворыхава стала прадстаўніцай па справах моладзі і студэнцтва Аб’яднанага пераходнага кабінета, а былая палітзняволеная Алана Гебрэмарыям увайшла ў склад Каардынацыйнай рады. Адметна, што моладзь не толькі ініцыятыўная, не толькі мае адрозныя погляды на асобныя пытанні з нашага жыцця, але і здольная адстойваць сваю пазіцыю на самых “высокіх” пляцоўках.

Якія мэты ставяць перад сабой прадстаўніцы “моладзевага крыла” ў беларускай палітыцы і чаго будуць дамагацца на сваіх пазіцыях? Якія праблемы моладзі на сёння самыя актуальныя і ці можна з-за мяжы дапамагчы вырашыць праблемы моладзі ў Беларусі? Ці здольныя яны адстойваць свае пазіцыі і прасоўваць сваё бачанне спосабаў вызвалення палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць прадстаўніца па справах моладзі і студэнцтва Аб’яднанага пераходнага кабінета Маргарыта Ворыхава і былая палітзняволеная, дэлегатка Каардынацыйнай рады (фракцыя “Моладзевы наступ”), менеджарка ініцыятывы politzek.me Алана Гебрэмарыям.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі