У "Мінскэнерга" распавялі, колькі электраэнергіі скралі ў сталіцы спажыўцы

У "Мінскэнерга" распавялі, колькі электраэнергіі скралі ў сталіцы спажыўцы

За першыя чатыры месяцы ў Мінску выявілі 1599 выпадкаў самавольнага, безуліковага спажывання электраэнергіі. Пра гэта паведаміў агенцтву "Мінск-Навіны" галоўны інжынер філіялу "Энергазбыт" прадпрыемтсва "Мінскэнерга" Алег Ягіпцаў. Паводле яго інфармацыі, такім чынам мінчане "скралі" электраэнергіі на суму 2,176 млн рублёў. У бытавым сектары выявілі 483 выпадкі, а сума шкоды тут склала 128,1 тысячы рублёў.

Спецыяліст адзначае, што маштабы раскрадання электрычнасці цяпер малыя ў параўнанні з 1990-2000 гадамі, але тым не меней сёлета выявілі на 58 выпадкаў болей парушэнняў. У прыватных дамах злоўжыванняў нашмат болей, чым у шматкватэрных.

Мінчане па-ранейшаму выкарыстоўваюць розныя тэхнічныя хітрыкі, каб прымусіць лічыльнік электраэнергіі працаваць павольней і такім чынам "накручваць" меней кілават на гадзіну, чым спажываецца ў рэальнасці.

За раскраданне электраэнергіі прадугледжаны штраф у пяціразовым памеры ад нанесенай шкоды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі