У Мінску абмеркавалі ўзаемадзеянне Беларусі і Еўрасаюза
![У Мінску абмеркавалі ўзаемадзеянне Беларусі і Еўрасаюза](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000020_416216_big.jpg.webp?itok=qW7nqIlC)
У Мінску абмеркавалі ўзаемадзеянне Беларусі і Еўрасаюза, у тым ліку ў рамках міжнародных арганізацый (напрыклад, ААН). 24 кастрычніка адбылася сустрэча намесніка міністра замежных спраў нашай краіны Алены Купчыной і кіраўніка прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын. Як адзначае прэс-служба Міністэрства замежных спраў Беларусі, Купчына і Віктарын таксама абмеркавалі накірункі далейшага развіцця супрацоўніцтва.
Як вядома, апошнім часам назіраецца пацяпленне адносін паміж уладамі Беларусі і ЕС. Намеснік прэм'ер-міністра нашай краіны Анатоль Калінін падчас афіцыйнага візіту ў Бельгію абмеркаваў магчымасць поўнага зняцця з Беларусі санкцый. Нібыта, еўракамісары гатовыя разгледзець гэтае пытанне.