У Мінску патрабавалі свабоду для Эдуарда Пальчыса ("Джона Сільвера")

У Мінску патрабавалі свабоду для Эдуарда Пальчыса ("Джона Сільвера")

У Мінску патрабавалі свабоду для Эдуарда Пальчыса ("Джона Сільвера"). Нешматлікая вулічная акцыя прайшла 9 чэрвеня каля следчага ізалятара па вуліцы Валадарскага. У ёй спачатку ўдзельнічалі тры чалавекі (сярод іх — Павел Севярынец), якія трымалі плакаты. Пазней з'явілася яшчэ некалькі чалавек, былі ўзнятыя бел-чырвона-белыя сцягі. Удзельнікі акцыі крычалі "Свабоду Пальчысу!", "Слава Украіне!", "Салідарнасць!" і "Жыве Беларусь!". Міліцыянеры перапісалі дадзеныя ўдзельнікаў несанкцыянаванага пікета і сышлі, засталіся толькі чалавек 5 у цывільным. Акцыя працягвалася 46 хвілін, затрыманых не было.

Фотарэпартаж з акцыі каля Валадаркі ў Мінску ў падтрымку "Джона Сільвера"

Як паведамляла Еўрарадыё, нядаўна 25-гадовы ўраджэнец Ліды Эдуард Пальчыс, адміністратар сайта www.1863x.com (пад псеўданімам "Джон Сільвер") быў экстрадзіраваны ў Беларусь з Расіі. У яго адносінах распачатыя крымінальныя справы за матэрыялы, якія "змяшчаюць прыкметы распальвання нацыянальнай варожасці або адрознасці, а таксама адлюстраванні парнаграфічнага зместу". Летась ён з'ехаў ва Украіну, нягледзячы на тое, што быў пад падпіскай аб нявыездзе. У студзені сёлета Пальчыса затрымалі падчас перасячэння ўкраінска-расійскай мяжы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі