У Мінску прайшоў Чарнобыльскі жаночы марш
Акцыя да 35-годдзя Чарнобыльскай катастрофы прайшла сёння ў мінскім мікрараёне Малінаўка, перадае Радыё "Свабода". У гэты мікрараён перасялялі жыхароў Чарнобыльскай зоны ў другой палове 1980-х.
У Чарнобыльскім жаночым маршы прынялі ўдзел каля дзясятка чалавек. Жанчыны ў жалобнай вопратцы і пад чорнымі парасонамі неслі ў руках жоўтыя і чорныя стужкі. Твары жанчын былі закрытыя маскамі са знакам радыяцыйнай небяспекі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.