У Мінску тралейбус збіў двух дарожных рабочых

Момант здарэння трапіў на відэа

Момант здарэння трапіў на відэа / t.me/skgovby/

У Мінску тралейбус збіў двух дарожных рабочых. Як паведамляе Следчы камітэт, здарэнне адбылося ў сераду на вуліцы Шафарнянская. Кіроўца тралейбуса дапусціў наезд на людзей, калі паварочваў налева. Дарожныя рабочыя ў той момант былі на праезнай частцы. Мужчыны шпіталізаваныя з разнастайнымі траўмамі.

На месцы здарэння працавалі следчы, эксперты і даішнікі. Высвятляліся ўсе абставіны здарэння.

ДАІ ўдакладняе, што здарэнне адбылося каля 11:50 на скрыжаванні вуліцы Русіянава з праспектам Незалежнасці. Рабочыя выконвалі нейкія працы ("ямачны рамонт"?).

У Мінску тралейбус збіў двух дарожных рабочых
У Мінску тралейбус збіў двух дарожных рабочых
У Мінску тралейбус збіў двух дарожных рабочых
t.me/gaiminsk/
У Мінску тралейбус збіў двух дарожных рабочых

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.