У Мінску ўручылі прэміі Францішка Багушэвіча і Алеся Адамовіча

Прэміяй Багушэвіча быў адзначаны Зміцер Матвейчык за кнігу "Паўстанне 1863-64 гадоў: нарыс баявых дзеянняў".



За Алеся Бяляцкага прэмію атрымала яго жонка Наталля Пінчук, паведамляе Радыё "Свабода". Яна кажа, што зняволены праваабаронца ўжо ведае пра ўзнагароду.



Гісторык Зміцер Матвейчык, які атрымаў прэмію імя Багушэвіча, адзначыў, што яго кніга не класічная гістарычная проза, а навукова-папулярнае выданне.



Абедзве прэміі заснаваныя беларускім ПЭН-цэнтрам у сярэдзіне 90-х гадоў.



На фота svaboda.org — Наталля Пінчук

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі