У Мінску за БЧБ-сцяг у акне затрымлівалі супрацоўніцу ўстановы адукацыі

Бел-чырвона-белы сцяг у акне (ілюстрацыйнае фота)

Бел-чырвона-белы сцяг у акне (ілюстрацыйнае фота) / TUT.BY​

У Мінску за БЧБ-сцяг у акне затрымлівалі супрацоўніцу ўстановы адукацыі. Жанчыну асудзілі на 14 сутак адміністрацыйнага арышту, паведамляе "Зеркало".

Мінчанку затрымалі вечарам 14 студзеня ў яе кватэры. Міліцыянеры напісалі ў пратаколе, што яна "публічна дэманстравала з акна дома... бел-чырвона-белы сцяг, што стала даступным неабмежаванаму колу асоб... правяла масавае мерапрыемства — пікетаванне".

З нейкай прычыны суд адбыўся толькі праз месяц. Жанчына на ім сказала, што сапраўды павесіла бел-чырвона-белы сцяг на акно ў сваім пакоі знутры.

Суды за бел-чырвона-белую сімволіку працягваюцца ў Беларусі ўжо некалькі гадоў. Амаль год таму ў Мінску па даносе затрымалі айцішніцу — праз акно на шостым паверсе ўбачылі ў пакоі БЧБ-сцяг. Былі і выпадкі, калі судзілі за сцягі, якія вешалі самі міліцыянеры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі