У Мінску за ўдзел у пратэстах 2020-га затрымалі дзвюх банкаўскіх работніц
Таццяна Паўлава і Надзея Азарка
У Мінску за ўдзел у пратэстах 2020-га затрымалі дзвюх банкаўскіх работніц. Сілавікі сцвярджаюць, што знайшлі "доказы" — фота і відэа — у тэлефонах затрыманых.
Затрыманыя працуюць у МТБанку. Адна з іх назвала сябе галоўным спецыялістам, іншая — вядучым спецыялістам.
"16 жніўня разам з сяброўкай выходзіла на мітынг, гулялі па праезнай частцы, здымалі відэа, — кажа на відэа сілавікоў адна з затрыманых. — Фатаграфавалася разам з сяброўкай каля пратэснай сімволікі і атрыбутыкі. За даныя дзеянні затрыманая супрацоўнікамі міліцыі".
Іншая банкаўская работніца прызналася ва ўдзеле ў двух вулічных акцыях пратэсту.
Як піша "Медыязона", затрыманыя — гэта Таццяна Паўлава і Надзея Азарка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.