У Мінску за ўдзел у пратэстах 2020-га затрымалі шматдзетнага бацьку

Аляксандр Майсеенка 

Аляксандр Майсеенка  / t.me/mediazona_by/

У Мінску за ўдзел у пратэстах 2020-га затрымалі шматдзетнага бацьку, супрацоўніка кампаніі па вытворчасці шчытоў "Электратэма".  На відэа сілавікоў яго прымусілі назваць свой заробак. Мужчына кажа пра свой удзел у пратэстах і пра тое, што пакідаў "негатыўныя каментары ў тг-каналах". А прапагандысты дадаюць, што ён "перакрываў дарогі", "распальваў нянавісць і абражаў прадстаўнікоў улады".

Як піша @mediazona_by, затрыманы — гэта Аляксандр Майсеенка. Ён кажа на відэа, што разам з жонкай выхоўвае траіх дзяцей. Яго дачцы 4 гады, сынам 7 і 9 гадоў. Жонка нідзе не працуе.

У Мінску за ўдзел у пратэстах 2020-га затрымалі шматдзетнага бацьку

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі