У Мінску затрымалі ўдзельніка страйку электратэхнічнага завода
Затрыманы мінчук
Сілавікі ў Мінску затрымалі рабочага за негатыўныя каментары ў інтэрнэце і ўдзел у пратэстах.
Відэа з ім з'явілася 24 лістапада ў тг-канале, набліжаным да ГУБАЗіКа. Мужчына на відэа кажа, што быў у незалежным прафсаюзе і ўдзельнічаў у страйку Мінскага электратэхнічнага завода ў 2020 годзе.
Таксама ён гаворыць на камеру, што блакаваў дарогі падчас масавых пратэстаў і пісаў негатыўныя каментары "ў бок супрацоўнікаў міліцыі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.