У Мінску жывуць 63 чалавекі ва ўзросце ад 100 да 106 гадоў
У Мінску жывуць 63 чалавекі ва ўзросце ад 100 да 106 гадоў. З іх 56 жанчын (адной з іх 106 гадоў, яна жыве ў Маскоўскім раёне) і 7 мужчын, інфармуе сайт minsknews.by са спасылкай на Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
На 1 студзеня ў Беларусі было 386 доўгажыхароў, старэйшых за 100 гадоў (346 жанчын і 40 мужчын). Восем з іх адзначылі 110-годдзе.