У пачатку снежня Беларусь наведае чарговая дэлегацыя Еўрасаюза

У пачатку снежня Беларусь наведае чарговая дэлегацыя Еўрасаюза

У пачатку снежня Беларусь наведае чарговая дэлегацыя Еўрасаюза. Пра гэта паведаміла кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын. 24 лістапада яна выступіла на Мінскім форуме. Як адзначае БелаПАН, дыпламат не ўдакладніла склад дэлегацыі, толькі падкрэсліла, што падчас візіту будуць абмяркоўвацца "канкрэтныя пытанні" па развіцці супрацоўніцтва Мінска і Бруселя.

Гаворачы пра развіццё адносін паміж Беларуссю і Еўрасаюзам, Віктарын адзначыла, што за апошнія два гады "развіццё падзей праходзіла вельмі хутка". Гаворка ідзе не толькі пра прагрэс у такіх сферах, як экалогія і энергетыка, але і пра "спрэчныя пытанні". Кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі станоўча разглядае дыялог, які вядзецца. Яна лічыць, што гэты працэс трэба зрабіць "незваротным". Віктарын назвала важным той факт, што ў працэс нармалізацыі адносін паміж Беларуссю і ЕС уцягнутыя і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці.

Намеснік міністра замежных спраў нашай краіны Алена Купчына таксама адзначыла пазітыўныя перамены, якія адбыліся ў адносінах Беларусі і Еўрасаюза. Яна паведаміла, што Беларусь і ЕС правядуць тэхнічныя кансультацыі па пагадненні аб спрашчэнні візавага рэжыму. Паводле слоў Купчыной, "ёсць пытанні, якія пакуль адкрыты і з боку Беларусі, і з боку Еўрасаюза". Яны будуць абмяркоўвацца, у тым ліку ў святле новай міграцыйнай сітуацыі ў ЕС, інфармуе БЕЛТА.

Як паведамляла Еўрарадыё, днямі ў нашай краіне знаходзілася з візітам дэлегацыя ЕС. Еўрасаюз прапанаваў уладам Беларусі рэфармаваць выбарчае заканадаўства. Гэта прагучала падчас сустрэч з кіраўніцтвам дзяржавы, у тым ліку з Аляксандрам Лукашэнкам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі