У Полацку аўтакранам зваліўся на грузавую машыну, кіроўца загінуў
Трагедыя адбылася 27 снежня, а шостай вечара. Аўтакран, які належыць полацкаму прадпрыемству “Электрамантажнік”, разгружаў прывезеныя на базу бетонныя слупы. Раптам кран нахіліўся набок і зваліўся. Кранаўшчык не пацярпеў, а кіроўцу аўтамабіля, што прывёз слупы, разбіла галаву. 44-гадовы мужчына сканаў на месцы.
Цяпер на месцы здарэння працуюць прадстаўнікі розных устаноў — ад Праматамнагляду да пракуратуры. Калі высветліцца, што кіроўца-кранаўшчык вінаваты ў здарэнні, у адносінах да яго распачнуць крымінальную справу.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Полацк