У Польшчу з усходу заляцеў "неапазнаны паветраны аб'ект"

Нарада ў прэм'ера Дональда Туска

Нарада ў прэм'ера Дональда Туска / twitter.com/PremierRP/

У Польшчу залятаў з усходу (з боку мяжы з Украінай) "неапазнаны паветраны аб'ект". Гэта зафіксавалі радыёлакацыйныя сродкі сістэмы СПА. Здарэнне адбылося раніцай у пятніцу, калі Расія праводзіла масіраваную атаку па ўкраінскай тэрыторыі ракетамі і ўдарнымі дронамі. Ці згаданы аб'ект упаў на польскай тэрыторыі, ці вярнуўся назад, пакуль невядома. Яго заўважылі жыхары гміны Даўгабычаў Люблінскага ваяводства. Яны кажуць пра моцны шум і свіст, якія суправаджалі палёт аб'екта. Але інфармацыі пра выбух няма.

Мяркуецца, што ў Польшчу магла заляцець расійская ракета. Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда 29 снежня склікаў тэрміновую нараду з вайскоўцамі. Нараду правёў і прэм'ер-міністр Дональд Туск.

У Польшчу з усходу заляцеў "неапазнаны паветраны аб'ект"
pap.pl

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі